Мінадукацыі не зьбіраецца расьсьледаваць відэа пра «загон у БРСМ» у менскай школе

Дзень вышыванкі-2017, арганізаваны БРСМ

Прэсавая служба Міністэрства адукацыі апублікавала афіцыйную рэакцыю на ролік пра «загон» у БРСМ. На думку чыноўнікаў, зьмест відэароліка выклікае шмат пытаньняў. Таму Мінадукацыі не зьбіраецца ні расьсьледаваць сытуацыю, ні даваць камэнтары.

«Пры гэтым ня ясна ні паходжаньне роліка, ні тое, ці мела такая сытуацыя месца ў рэчаіснасьці, ці гэта чарговая фэйкавая пастаноўка», — паведамляецца на сайце ведамства.

«Таму Міністэрства адукацыі не зьбіраецца праводзіць якія-небудзь расьсьледаваньні на гэты конт, а тым больш даваць камэнтары. Разам з тым пазыцыя міністэрства выразная. Недапушчальна прымусовае ўступленьне ў члены БРСМ. Ніякіх разнарадак на гэты конт у школах няма і быць ня можа. БРСМ — добраахвотнае грамадзкае абʼяднаньне», — тлумачыць сваю пазыцыю прэс-служба Мінадукацыі.

Сёньня раней прэсавая сакратарка Міністэрства адукацыі Людміла Высоцкая ў камэнтары Радыё Свабода сказала, што ў ведамстве ў шоку ад апублікаванага ў інтэрнэце запісу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінадукацыі «ў шоку» ад відэа пра «загон у БРСМ» у менскай школе

30 кастрычніка Радыё Свабода апублікавала відэа, зьнятае вучнямі менскай гімназіі № 31, на якім чуваць, як настаўнікі прымушаюць дзяцей уступаць у БРСМ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі заганяюць, арганізацыя становіцца няякаснай». Дэпутат Марзалюк пра #загонБРСМ

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: БРСМ пра скандальнае відэа з «загонам у БРСМ»: Будзем разьбірацца

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: #загонБРСМ: настаўніца расказала, як заганяюць у праўладную арганізацыю

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не замоўчваць», — бацькі школьнікаў раяць, як «адбіцца» ад БРСМ
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Грошы, роля, ідэалёгія. 5 фактаў пра БРСМ, куды ў Менску заганялі школьнікаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яе лёгка раззлаваць, часам зрываецца». Вучні гімназіі з запісу пра #загонбрсм пазналі свайго завуча