Саша і Сірожа пра «зялёнага зьмія»: «Маналог», «Чорны вальс» і «Смародзіна»: сьпіваецца малая родзіна»

«Прэдседацель» спраўна папаўняе бюджэт за кошт калгасных п’яніцаў. Для простага чалавека — россып гатункаў з рамантычнымі назвамі: ад «Беларускай атлянтыды» да «Чорнага вальсу».

Саша і Сірожа, нявыдуманыя пэрсанажы мастака Аляксея Хацкевіча, самі ня супраць прапусьціць па кілішку, але непакояцца за будучыню «малых радзімаў»: «П’яны, гразны і ванючы, ён себя і блізкіх мучыт. Но запрэта ему нет: папалняет ён бюджэт».


А вас турбуе, што «зялёны зьмій» наступае па ўсіх франтах?