«Прэдседацель» паабяцаў падвысіць пэнсіі старым, якія аддалі столькі сіл і здароўя дзеля свайго калгасу. Тыя падлічылі і прасьлязіліся: прыбаўкі ня хопіць нават на самыя неабходныя лекі.
Такім станам занепакоеныя нават Саша і Сірожа, народныя героі мастака Аляксея Хацкевіча. Іх бабулі і дзядулі з дня ў дзень задаюцца адным і тым жа пытаньнем: «Прэдседацель, як нам жыць?»
Адказ не прымусіў доўга чакаць: «А я сам сябе лячу, на глаза кладу мачу!», — падзяліўся рэцэптам «слуга народу».
Ці верыце вы, што сьледам за ростам пэнсій ня пойдуць угору і цэны?