Расейскае інфармагенцтва РИА Новости апублікавала навіну з загалоўкам, які супярэчыць тэксту.
Як сьцьвярджае РИА Новости, на беларуска-ўкраінскім форуме, які праходзіць у Гомлі 25 і 26 кастрычніка, віцэ-прэм’ер Украіны і міністар рэгіянальнага разьвіцьця Генадзь Зубко «папрасіў не размаўляць па-расейску» беларускіх дэлегатаў — такая фраза ёсьць у загалоўку (архіўная копія).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дыялёг з ворагам свайго сябра. Тэзісы да сустрэчы прэзыдэнтаў Лукашэнкі і Парашэнкі ў ГомліАле ў тэксьце навіны зьмяшчаецца іншая фармулёўка: адзін раз ад імя выданьня сьцьвярджаецца, што Зубко «зьвярнуўся з просьбай выступаць на беларускай, а не расейскай мове», другі раз прыводзіцца цытата Зубко, зь якой гэтага не вынікае:
«Сёньня тут, на форуме, прадстаўнікі Ўкраіны і Беларусі, — перадае "РИА Новости" словы Зубко. — Я выступаю на ўкраінскай мове і з задавальненьнем паслухаю беларускіх калег на беларускай мове».
Просьбы не размаўляць па-расейску ў гэтай фразе няма.
Адзін з удзельнікаў форуму пацьвердзіў Свабодзе: Зубко не прасіў не выступаць па-расейску, сам прамаўляў на беларускай, расейскай і ўкраінскай мовах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У дзьвюх абласьцях Украіны забаранілі расейскамоўную культуру ў публічнай прасторы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Замест «Здрастуйте, товариші» — «Слава Україні». Парашэнка падпісаў закон пра вайсковае вітаньне