Заробкі ў калгасе зноў пайшлі на спад. Праўленьне зьбірае нарады, падключае «мазгаведаў» — ня могуць разабрацца, у чым прычына.
А «прэдседацель» хутка знайшоў вінаватага: «Ад таго, што наш народзец мяса многа ест, наш калхоз папаў у сьпісак самых бедных мест».
Саша і Сірожа, народныя героі мастака Аяксея Хацкевіча, не разумеюць: чаму, калі ўсім дрэнна, гэта ня тычыцца самога «прэдседацеля»?
Дык што трэба зрабіць, каб «народзец» нарэшце зажыў годна?