Адміністрацыйную справу ў дачыненьні журналіста і музыканта Алеся Дзянісава завялі за рэпосты пра леташні ўдзел берасьцейскіх анархістаў у маршы дармаедаў. Ён пра гэта даведаўся з копій пратаколаў зь міліцыі.
Паводле дакумэнтаў, Дзянісаў зрабіў рэпосты двух відэа з забароненай старонкі анархістаў «Революционное действие» 6 сакавіка 2017 году.
Цяпер абодва відэа на старонцы Дзянісава ў сетцы «ЎКантакце» адсутнічаюць, хоць ён іх сам не выдаляў. Як так сталася, ён ня ведае. Журналіст мяркуе, што ў саміх запісах няма «экстрэмізму».
«Нічога на іх экстрэмісцкага няма. Гэта проста справаздача берасьцейскіх анархістаў пра ўдзел у акцыях. Усё. Сацыяльна-эканамічныя лёзунгі, ніякіх прызываў да зьвяржэньня ўлады», — патлумачыў Свабодзе Алесь Дзянісаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На лідэра гурту Dzieciuki завялі справу за экстрэмізм у сацсеткахЁн думае, што справу завялі не за зьмест відэа, а за тое, што перапосты былі зробленыя з забароненай старонкі. Аднак у Дзянісава застаецца пытаньне, чаму «анархічная старонка», якую менскі суд прызнаў экстрэмісцкай у лістападзе 2016 году, яшчэ была дасяжная ў сакавіку 2017-га.
Разгляд адміністрацыйнай справы прызначаны на 7 лістапада, хоць гэты дзень у Беларусі зьяўляецца выходным.
Па заяве аб паклёпе працягваецца праверка, ніякіх зьвестак пра яе ў Алеся Дзянісава няма. Тэхніку, якую ў яго забралі пры ператрусе, дагэтуль не вярнулі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У горадзенскіх журналістаў дома адбыліся ператрусы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каму яшчэ нельга скакаць? Што такое «экстрэмісцкі матэрыял» у Беларусі — 10 прыкладаў