Памёр чалавек, які пераклаў Новы Запавет на заходнепалескі дыялект

Фёдар Клімчук

22 кастрычніка на 84-м годзе жыцьця памёр Фёдар Клімчук — спэцыяліст па гісторыі й дыялекталёгіі Палесься. Ён працаваў у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук. Клімчук — аўтар больш чым 200 працаў у галіне дыялекталёгіі, лінгвагеаграфіі, лексыкаграфіі, славістыкі, фальклёру, этнагенэзу, сацыялінгвістыкі, тапаніміі.

Як паведаміў Радыё Свабода вядучы навуковы супрацоўнік Інстытуту мовазнаўства Мікалай Антропаў, апошнія паўгоду Фёдар Клімчук цяжка хварэў, некалькі разоў ляжаў у бальніцы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Арыентаваўся на мову дзеда». Навошта навуковец пераклаў Новы Запавет на заходнепалескі дыялект

Больш за 13 гадоў Фёдар Клімчук працаваў над перакладам Новага Запавету на заходнепалескі дыялект. У інтэрвію Свабодзе год таму ён расказаў, на якой мове размаўлялі ў Менску 1950-х гадоў і як на ягоны пераклад адрэагавалі вернікі РПЦ.​