«Прэдседацель» заклапаціўся, што ў ягоным калгасе не хапае «штыкоў». А таму вырашыў на лета ставіць «пад ружжо» студэнтаў — «каб побач з бабай быў мужык, а ня проста нехта ў штанах».
Крыху раней галоўнакамандуючы фэрмамі і сьвінарнікамі паабяцаў пагалоўна ўсіх узброіць аўтаматамі і кулямётамі — каб з суседніх «калхозаў» нават ня ўздумалі сунуцца ў ягоныя ўладаньні.
Саша і Сірожа, героі мастака Аляксея Хацкевіча, самі не служылі, але ўстрывожыліся: «Хто-та што-та зацеваіць...»
Ці ў захапленьні вы ад таго, што маладым людзям выпадзе такая «неверагодная ўдача» — капаць акопы ды рабіць марш-кідкі ў адгазьніку?