18 кастрычніка ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры опэры і балету Беларусі пры поўнай залі адбылася прэм’ера опэры Рыхарда Штраўса «Салямэя».
Раней група праваслаўных вернікаў апублікавала ліст, у якім запатрабавала забараніць пастаноўку, а на рэжысёра завесьці крымінальную справу. Спэктакль паглядзелі ажно дзьве адмысловыя камісіі з удзелам прадстаўнікоў Беларускай праваслаўнай царквы. У выніку Міністэрства культуры перанесла прэм’еру амаль на месяц.
«Панджавідзэ спрабуе прыбраць амаральны аспэкт»
Адзін з падпісантаў ліста праваслаўных вернікаў ананімна сказаў карэспандэнту Свабоды, што пратэставаць супраць спэктакля «Салямэя» ўжо ніхто ня будзе.
«Хто хацеў сапсавацца, той сапсаваўся. Хто не хацеў — паказаў, што ня хоча. Цяпер кожны думае сам за сябе: глядзець гэты спэктакль ці не».
Аднак на сайце «Масква — трэці Рым», магчыма, зьявіцца рэакцыя вернікаў. Раней «Салямэю» там называлі антыхрысьціянскай правакацыяй у Беларусі.
«Проста ёсьць занепакоенасьць, што паціху закранаюць біблейскіх пэрсанажаў. Калі мы зьняважым неба, то нас зьняважыць пекла. Але зьняважыць і людзей, і краіну».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуская праваслаўная царква: «Мы не патрабавалі забараніць опэру «Салямэя»Паводле падпісанта, у «Салямэі» скажоная эвангельская гісторыя пра Яна-прарока.
«А скажэньне — гэта слова супраць Духа Сьвятога. А слова супраць Духа Сьвятога закранае і людзей, і краіны. І трэба быць вельмі акуратнымі адносна сьвяшчэнных кніг і паданьняў. Сьвяты хрысьціцель Ян аддаў душу сваю за праўду, ён бясстрашна выкрыў страшны грэх правіцеля. А не з інтрыгі распуснай дзяўчыны, якая ў яго закахалася і жадала прысмактацца да яго вуснаў пасьля сьмерці».
Спэктакль падпісант ліста не глядзеў, але ведае, што рэжысэр Міхаіл Панджавідзэ робіць у творчасьці спробу прыбраць амаральны аспэкт у сваёй опэры.
«Але скажэньне эвангельскага апавяданьня пра жыцьцё і сьмерць вялікага прарока Яна Хрысьціцеля, на наш погляд, зьяўляецца грахом».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэжысэр «Салямэі» пра абвінавачваньні на свой адрас: «Мне напляваць на іх з высокай званіцы»
«Гэта нібы цяжарнасьць у тры заходы»
Перад спэктаклем рэжысэр Міхаіл Панджавідзэ сустрэўся з журналістамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вялікі тэатар Беларусі перанёс прэм’еру опэры «Салямэя». Прычына — ліст праваслаўных вернікаўЁн яшчэ раз пракамэнтаваў сытуацыю, якая ўзьнікла вакол «Салямэі» ў сувязі зь лістом групы праваслаўных вернікаў, якія патрабавалі забараніць пастаноўку, а на рэжысэра завесьці крымінальную справу. Спэктакль паглядзелі ажно дзьве адмысловыя камісіі з удзелам прадстаўнікоў Беларускай праваслаўнай царквы. У выніку Міністэрства культуры перанесла прэм’еру амаль на месяц.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сэксу ў «Шчаўкунку» больш, чым у «Салямэі». Рэжысэр Панджавідзэ пра сёньняшнюю прэм’еруПаводле Міхаіла Панджавідзэ, цяпер важна дарабіць усё, што задумана, бо «часу ў выніку ўсіх сьвістаплясаў было крайне мала».
«Сытуацыя не зусім ардынарная.У мяне першы раз такое ў маёй практыцы, хоць яна была даволі шырокая. Атрымалася дзіўная прэм’ера. Гэта нібы цяжарнасьць у тры заходы. Адзін раз, другі раз, а сёньня трэці. Прэм’ера прызначаецца, пераносіцца. Крытыкі запрашаюцца, але ў апошні момант яны захварэлі», — сказаў Панджавідзэ.
Раней, 9 і 10 верасьня, былі грамадзкія прагляды спэктакля, на якія ня трэба было набываць білеты, гледачы прыйшлі па адмысловых запрашальніках.
«Спэктакль пакуль жыве ў тым выглядзе, у якім ён быў выпушчаны ў верасьні. Канечне, хацелася б дадаць тое, што ў ім адпачатку меркавалася, але не змагло быць у сілу нейкіх прычын. Пакуль пачакаем. Ён адразу ня выпусьціўся, будзем яго цяпер паціхеньку выпускаць», — сказаў рэжысэр.
«Такія гісторыі дарма не праходзяць»
Міхаіл Панджавідзэ пажартаваў, што ён усё сам прыдумаў у пастаноўцы, таму яму не дарэмна шылі 130-ы артыкул, і сядзець ён павінен адзін. Ён сказаў, што адчувае стому і спустошанасьць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэжысэр «Салямэі» пра абвінавачваньні на свой адрас: «Мне напляваць на іх з высокай званіцы»«Такія гісторыі дарма не праходзяць. Я нічога не хачу ставіць. Але трэба карміць сям’ю. Я рэжысэр, і гэта мая прафэсія. Такія рэчы, як „Салямэя“, вымотваюць вельмі многа сіл, забіраюць вельмі вялікую колькасьць энэргіі. І адбіраюць цікавасьць і жаданьне нешта рабіць такія кампаніі, якія разгарнуліся вакол яе», — сказаў Панджавідзэ.