Для беларускіх дыпляматаў прынялі форму адзеньня. ФОТА

Аляксандар Лукашэнка 17 кастрычніка падпісаў указ аб афіцыйнай геральдычнай сымболіцы Міністэрства замежных спраў Беларусі, а таксама нагрудных знаках і форменным адзеньні. У якасьці афіцыйнага сымбалю прыняты той, якім МЗС ужо карысталася: чырвона-зялёны элемэнт арнамэнту на сінім фоне.

Права на нашэньне формы маюць дыпляматычныя працаўнікі ў рангах Надзвычайнага і Паўнамоцнага Амбасадара, а таксама Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланьніка І і ІІ клясаў.

Уніформа дыпляматаў ёсьць і ў іншых краінах – першай форменнае адзеньне амбасадара прыняла Францыя ў 1781 годзе. Адназначна вызначанай формы ў беларускіх дыпляматаў у часы незалежнай Беларусі яшчэ не было, але была ў дыпляматаў БССР.

Указам таксама прынятыя знакі адрозьненьня для розных катэгорыяў дыпляматаў і юбілейны мэдаль «100 гадоў дыпляматычнай службе Беларусі». Дыпляматы Беларускай Народнай Рэспублікі сучаснай беларускай дзяржавай не ўшаноўваюцца.