У менскай сядзібе Партыі БНФ адбылася прэзэнтацыя новай кнігі Сяргея Навумчыка «Дзевяноста трэці» з сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе», а таксама ранейшай кнігі «Дзевяноста другі».
«Дзевяноста трэці» — 69-ы том «Бібліятэкі Свабоды» і пятая кніга хронікі новай беларускай дзяржаўнасьці канца ХХ стагодзьдзя.
У ёй аднаўляецца ва ўсёй вастрыні барацьба ў парлямэнце за і супраць вайсковых саюзаў, за энэргетычную незалежнасьць і супраць увядзеньня прэзыдэнцтва, гаворыцца пра здабыткі і паразы нацыянальнага адраджэньня і дэмакратыі, пра галоўных дзейных асобаў і драматычныя наступствы іх выбару для свабоды — 1993 год вачыма ўдзельніка, дэпутата Вярхоўнага Савету Беларусі (1990–1995).
Пачытаць асобныя разьдзелы кнігі «Дзевяноста трэці» можна на сайце Свабоды.
Папярэднія кнігі цыклю: