У Менску на станцыю мэтро «Кастрычніцкая» выклікалі сапэраў. ФОТА

Пераход паміж станцыямі мэтро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая»

Раніцай 17 кастрычніка станцыю мэтро «Кастрычніцкая» закрылі для пасажыраў, цягнікі не спыняюцца. Станцыя не працавала 50 хвілінаў.

Абноўлена а 10:30: «Кастрычніцкую» адчынілі для пасажыраў. У торбе, праз якую станцыю зачынілі, выявілі рэчы, што менавіта — не ўдакладняецца. Мэтро працуе ў штатным рэжыме.

Лесьвіцу на «Кастрычніцкай» аглядалі спэцыялісты, перадае карэспандэнт Свабоды. У гэты час працягвала працаваць станцыя «Купалаўская», якая злучаецца з «Кастрычніцкай» пераходамі.

Пасажырам раілі скарыстацца наземным транспартам.

Натоўп людзей на прыпынку ля выхаду са станцыі мэтро «Кастрычніцкая»

29 верасьня першую (сінюю) лінію менскага мэтро закрылі для пасажыраў. Афіцыйная прычына: у перагоне паміж станцыямі «Плошча Леніна» і «Інстытут культуры» спыніўся цягнік. Пасажыры казалі пра сутыкненьне двух цягнікоў, пра гэта казаў і колішні супрацоўнік мэтро.

У гадзіну пік 11 красавіка 2011 на станцыі Кастрычніцкай адбыўся выбух. Загінулі 15 чалавек, двух асуджаных па справе тэракту ў мэтро расстралялі.