Ну і каму цяпер верыць? Праваслаўныя герархі насылаюць адзін на аднаго праклёны ды дзеляць паству.
«Аб’ясьніце нам дурным, як так палучаецца?», — задаюцца рытарычным пытаньнем Саша і Сірожа, народныя героі мастака Аляксея Хацкевіча. І самі ж даюць адказ: «Цэркаў усіх далжна любіць, а яна ругаіцца».
А як вы ўспрынялі царкоўны раскол паміж Масквой і Канстантынопалем у змаганьні за ўкраінскіх вернікаў?