Сябры сыноду Расейскай праваслаўнай царквы сустракаюцца ў Менску на фоне спрэчкі з нагоды аўтакефаліі Ўкраінскай праваслаўнай царквы.
15 кастрычніка ў Менску патрыярх РПЦ Кірыл сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам, пасьля сустрэчы адбудзецца паседжаньне сыноду Расейскай праваслаўнай царквы. Украіну ў Сынодзе РПЦ прадстаўляе мітрапаліт Ануфрый, Беларусь — мітрапаліт Павел, які ня мае беларускага грамадзянства.
Чакаецца, што па выніках пасяджэньня адбудзецца брыфінг.
Сынод у Менску быў скліканы патрыярхам Маскоўскім Кірылам, кіраўніком РПЦ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Патрыярх Кірыл ужо ў Менску, дзе Сынод РПЦ зьбіраецца даць «жорсткі» адказ Канстантынопалю«Гэта будзе вельмі важная сустрэча, падчас якой будуць прынятыя пэўныя рашэньні, якія тычацца сытуацыі ва Ўкраіне», — сказаў патрыярх Кірыл перад сынодам.
11 кастрычніка Сынод Усясьветнага патрыярхату ўхваліў рашэньне аб наданьні аўтакефаліі (незалежнага статусу) Праваслаўнай царкве ва Ўкраіне. Расейская праваслаўная царква (РПЦ) раскрытыкавала гэта рашэньне і назвала яго «катастрафічным».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Усясьветны патрыярхат даў згоду на стварэньне ва Ўкраіне адзінай памеснай царквыПрадстаўнік Кірыла ўжо заявіў пра намер даць «цьвёрды і адпаведны» адказ на рашэньне, прынятае Усяленскім патрыярхам Варфаламеем.
Кіраўніцтва РПЦ перакананае, што прадстаўнікі Кіеўскага патрыярхату, часткі Маскоўскага патрыярхату і Ўкраінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы парушылі каноны, калі зьвярнуліся па аўтакефалію да Ўсяленскага, а не Маскоўскага патрыярхату.
Гэтая сытуацыя была прадметам абмеркаваньня на 12 кастрычніка ў Савеце бясьпекі Расеі з прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным, паведаміў потым ягоны прэс-сакратар.
Раней Крэмль выказаў занепакоенасьць сытуацыяй, заявіўшы, што Расея будзе абараняць інтарэсы праваслаўных ва Ўкраіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: РПЦ рыхтуе «жорсткі» адказ на аўтакефалію Ўкраіне. І абвесьціць яго ў МенскуМіж тым у Кіеве 14 кастрычніка тысячы людзей сабраліся на цэнтральнай плошчы, каб узяць удзел у малітве падзякі пасьля рашэньня Варфаламея аб наданьні аўтакефаліі Ўкраінскай праваслаўнай царкве.