Для тых, хто ня мае часу чытаць падрабязныя справаздачы пра візыт кіраўніка Расейскай праваслаўнай царквы, які пачаў свой візыт у Менск, перакажам тэлеграфна самыя цікавыя дэталі першага дня.
- Патрыярх прыляцеў у Менск на беларускім урадавым самалёце «Bombardier Challenger 850».
- На багаслужбу прыехаў на «мэрсэдэсе» з нумарам 0002 МІ.
- Ля сабора Сьвятога Духа яго сустракалі хлебам з сольлю, але ён прайшоў міма.
- Падчас службы ў саборы яго ахоўвалі сьвятары з навушнікамі а ля «агент Сьміт».
- Пасьпеў заявіць, што Беларусь — частка Русі, але не растлумачыў, што трэба разумець пад словам «Русь».
- ... і што гэткая «частка Русі» ніколі не падпадала пад залежнасьць «іншаземных і іншаверных урадаў».
- Звычайныя вернікі глядзелі набажэнства на экране.
- На фоне візыту сьвятар-апазыцыянэр Кураеў заўважыў, што Канстантынопаль адмяніў гістарычную прыналежнасьць да РПЦ ня толькі Ўкраіны, але і Беларусі.