Як інфармуе амэрыканская кампанія, хакеры скарысталіся памылкай у кодзе Facebook, якая існавала ў пэрыяд зь ліпеня 2017 па верасень 2018 года. Памылка ў кодзе дазваляла скрасьці ўнікальны ключ карыстальніка, які гэнэруецца для таго, каб не трэба было кожны раз уводзіць пароль зноўку.
Гэта дазволіла зламысьнікам выкрасьці ключы 400 тысяч чалавек і іх сяброў, сяброў гэтых сяброў, і гэтак далей. Усяго зламысьнікі атрымалі дадзеныя 30 мільёнаў карыстальнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заснавальнік Фэйсбуку выступіў у ЭўрапарлямэнцеУ акаўнтах 15 мільёнаў карыстальнікаў хакеры атрымалі доступ да імя і кантактных дадзеных, у тым ліку нумар тэлефона, адрас электроннай пошты. У 14 мільёнаў — да кантактных дадзеных, а таксама да іншай інфармацыі, якую людзі паказвалі ў сваіх профілях. Напрыклад, да зьвестак пра мову акаунта, статус адносін, рэлігійную прыналежнасьць, родны горад, месца пражываньня, дату нараджэньня і іншых.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Facebook упершыню баніць афіцыйных асоб — за «нянавісьць і дэзынфармацыю»У Facebook адзначылі, што супрацоўнічаюць з ФБР. Бюро актыўна займаецца расьсьледаваньнем і папрасіла пакуль не раскрываць таго, хто можа стаяць за атакай.
У канцы верасьня Facebook паведаміў, што акаўнты амаль 50 мільёнаў карыстальнікаў маглі быць скампрамэтаваныя праз памылкі ў кодзе сацыяльнай сеткі. Тады ў кампаніі адзначылі, што пакуль не ведаюць, хто стаіць за хакерскай атакай і для чаго яна праводзілася, а таксама, ці пасьпелі хакеры выкарыстаць атрыманы імі доступ.