Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заснавальнік Фэйсбуку выступіў у Эўрапарлямэнце


У аўторак кіраўнік Фэйсбука Марк Цукербэрг выступіў у Эўрапарлямэнце. Выступ быў прысьвечаны ўцечцы пэрсанальных дадзеных карыстальнікаў праз фірму Cambridge Analytica, якая вывучаючы перавагі выбаршчыкаў, выкарыстоўвала іх у час выбарчай кампаніі 2016 года ў ЗША.

На гэтую ж тэму Цукербэрг ужо выступаў на Капіталійскім пагорку ў Вашынгтоне. На думку аналітыкаў, тады, адказваючы на пытаньні амэрыканскіх заканадаўцаў, яму ўдалося нязначна нівэляваць нэгатыўны эфэкт ад навін аб уцечцы пэрсанальных дадзеных, якія каштавалі кампаніі некалькіх мільярдаў даляраў праз зьніжэньне цаны акцыяў кампаніі «Фэйсбук».

Як і ў сваім выступе перад заканадаўцамі ЗША Цукербэрг, выступаючы перад эўрапейскімі парлямэнтарыямі, прызнаў памылкі яго кампаніі ў сфэры бясьпекі дадзеных карыстальнікаў і распавёў, як яго каманда працуе над выпраўленьнем сытуацыі.

У аўторак, на фоне гэтага выступу ў Эўрапарлямэнце, назіралася нязначнае падзеньне на рынках акцыяў кампаніі «Фэйсбук».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG