«Прэдседацель» паабяцаў сымэтрычны адказ любому агрэсару — узброіць 7 мільёнаў чалавек, уключна з пэнсыянэрамі і «жэншчынамі». У выпадку набліжэньня ворага кожная сям’я атрымае пару «ствалоў», каб абараняцца.
Але народ хоча большага: ваеннаабавязаныя Саша і Сірожа, народныя героі мастака Аляксея Хацкевіча, заяўляюць, што аўтаматамі ды пісталетамі сёньня не абыдзесься. «Выдайце людзям ракеты! Паваююем мы тагда!».
А вам было б спакайней, каб у хаце зьявілася агнястрэльная зброя?