У Нямеччыне затрыманы падазраваны па справе аб забойстве баўгарскай журналісткі Вікторыі Марынавай. Пра гэта паведамляе тэлеканал Nova са спасылкай на крыніцы.
ДНК падазраванага супаў з ўзорамі, выяўленымі на рэчыўных доказах. Жыхары баўгарскага горада Русе распавялі, што пазналі затрыманага. Ім аказаўся 21-гадовы Севярын Красіміраў. Баўгарская паліцыя ўжо затрымала ягоную жонку і цётку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Баўгарыі расьследуюць забойства журналісткі-дасьледніцыУ сваю чаргу, прыватны тэлеканал bTV са спасылкай на крыніцы перадаў, што ў кватэры затрыманага быў знойдзены мабільны тэлефон Вікторыі Марынавай. Паводле дадзеных баўгарскіх СМІ, Красіміраў яшчэ 7 кастрычніка зьбеў у Нямеччыну, дзе жыве яго маці.
Пацьверджаньня гэтых зьвестак з афіцыйных крыніц пакуль няма.
Пра забойства дырэктара і вядучай каналу TVN 30-гадовай Вікторыі Марынавай стала вядома 7 кастрычніка. Яе цела разам з рэчамі і аўтамабілем было знойдзена на поўначы Баўгарыі ў яе родным горадзе Русе. Апошняй тэмай, над якой яна працавала, быў скандал вакол крадзяжу сродкаў фондаў Эўрапейскага Зьвязу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз заклікаў Баўгарыю як мага хутчэй знайсьці забойцаў журналісткіРаней па справе аб забойстве Марынавай быў затрыманы грамадзянін Румыніі ўкраінскага паходжаньня. Пазьней яго адпусьцілі.
Гэта ўжо трэцяе за год забойства журналіста-дасьледчыка ў Эўразьвязе. У кастрычніку мінулага году на Мальце была забітая журналістка Дафнэ Каруана Галісія. У лютым гэтага году ў Славаччыне забілі журналіста Яна Куцыяка зь нявестай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Славаччыне затрымалі сем чалавек па справе аб забойстве журналіста