Як завабіць капітал у краіну са слабымі гарантыямі абароны прыватнай уласнасьці? Колькі яшчэ будзе панаваць «калгасны лад»?
Саша і Сірожа, народныя героі мастака Аляксея Хацкевіча, ня самыя моцныя эканамісты, але таксама бачаць: «Інвэстары баяцца ўкладваць грошы ў калхоз».
Нічога не застаецца, як самім шукаць шчасьця там, дзе законы, што дышла: як «прэдседацель» загадаў, так і будзе.
А вы верыце ў «саюзныя адносіны» Беларусі зь дзяржавай Зымбабвэ, куды ў пачатку кастрычніка з візытам езьдзіў прадстаўнік Аляксандра Лукашэнкі Віктар Шэйман?