Маці зьняволенага галадае каля «Валадаркі», пакуль ня прыйдзе пракурор

Марына Мацулевіч

Марына Мацулевіч другія суткі галадае на лаўцы каля турмы на Валадарскага. Яе асноўвае патрабаваньне — каб сюды прыйшоў пракурор і выпусьціў яе сына.

Паводле Марыны, яе сына Рамана ўжо больш за год утрымліваюць за кратамі. 31-гадовы Раман Мацулевіч быў асуджаны паводле артыкулу 328.3 у ліпені 2017 году. Яму прысудзілі 14 гадоў турмы. Сёлета апэляцыйны суд зьмяніў частку з 328.3 на 328.2 і зьменшыў тэрмін пакараньня на адзін год.

Аднак маці Марына Мацулевіч настойвае на значных парушэньнях падчас сьледзтва, адсутнасьці доказаў і лічыць, што яе сына павінны былі судзіць паводле часткі 1 артыкулу 328. А значыць свой тэрмін ён ужо адседзеў і мусіў выйсьці на волю.

Сёньня падтрымаць Марыну Мацулевіч прыйшлі іншыя маці.

Пакараньне за наркатычныя злачынствы ў Беларусі. Што важна ведаць

  • У красавіку-траўні 2018 года актывісткі «Маці 328» правялі 15-дзённую галадоўку ў Калінкавічах на Гомельшчыне і ў Пухавіцкім раёне на Меншчыне, а таксама 10-дзённую галадоўку ў Лідзе.
  • Удзельнікі галадоўкі патрабавалі перагляду жорсткіх прысудаў, якія выносіліся ад 2013 году паводле 328 артыкула (ад 5 да 25 гадоў пазбаўленьня волі), а таксама зьменаў у заканадаўства.
  • «Маці 328» лічаць, што ў некаторых выпадках тэрміны зьняволеньня несувымерныя злачынству, а закон недастаткова ўлічвае асобы злачынцаў, іх узрост ды іншыя акалічнасьці.
  • 13 чэрвеня 2019 года Палата Прадстаўнікоў у другім чытаньні прыняла папраўкі ў артыкул 328. Мінімальны тэрмін пазбаўленьня волі за незаконнае абарачэньне наркотыкаў зьменшылі на 2 гады. У ліпені Лукашэнка падпісаў закон аб зьмене КК.