Жанчын сярод настаўнікаў і кіраўнікоў школ у Беларусі пераважная большасьць — 86%, гаворыцца ў аглядзе Белстату, падрыхтаваным да Дня настаўніка, які традыцыйна адзначаецца ў Беларусі ў першую нядзелю кастрычніка.
Мужчын сярод сярод дырэктараў школ і іх намесьнікаў на пачатак 2017/2018 навучальнага году было 14%, сярод настаўнікаў, якія выкладаюць асобныя прадметы, — 19%,
Мужчыны пераважаюць сярод выкладчыкаў:
- фізкультуры (64%),
- дапрызыўнай і мэдыцынскай падрыхтоўкі (60%).
Таксама мужчыны-настаўнікі выкладаюць:
- працоўнае навучаньне (45%),
- фізыку (35%),
- гісторыю (29%),
- інфарматыку (27%),
- геаграфію (22%),
- кітайскую мову (19%),
- выяўленчае мастацтва (14%),
- музыку і сьпевы (14%),
- матэматыку (10%),
- хімію (9%),
- біялёгію (9%),
- францускую мову (9%).
Паводле Міністэрства адукацыі за 8 месяцаў 2018 году сярэдні заробак складаў 759 рублёў, а у пэдагагічных работнікаў — 714 рублёў. Паводле Белстату, у жніўні сярэдні заробак у сыстэме адукацыі быў 616 рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «На голую стаўку не пражывеш». Як дзяржава аплочвае працу настаўнікаНа пачатак 2017/2018 навучальнага году ў Беларусі працавалі 3067 ўстановаў агульнай сярэдняй адукацыі. У школах Беларусі агулам больш за 115 тысяч настаўнікаў (зь іх у гарадах і пасёлках — 80 тысяч, на вёсцы 35 тысяч).
На аднаго настаўніка — ў сярэднім 9 вучняў ( у сярэднім 10 — у гарадзкіх школах, і 5 — у вясковых). Усяго ў школах Беларусі вучацца 994,5 тысяч вучняў.
Вышэйшую адукацыю маюць 94% настаўнікаў і кіраўнікоў школ.