Маці асуджанага за напад з бэнзапілой Уладзіслава Казакевіча Вольга Мажэйка сьцьвярджае, што ў магілёўскай турме № 4 зь яе сына «зьдзекуюцца». Сьледчы камітэт правярае, ці сапраўды да асуджанага ўжывалі фізычную сілу, піша Mspring.online.
Мажэйка распавяла, што да Казакевіча ўжываюць фізычную сілу. Хто менавіта, не ўдакладняецца. Яна дадала, што ў траўні зьмясьцілі ў карцар турмы № 4, дзе яму «прыходзілася цярпець холад, сырасьць і цьвіль». Паводле скаргі ў пракуратуру, асуджаны грэўся падчас прагулак на вуліцы — у той час тэмпэратура звонку была вышэй за тэмпэратуру ў камэры (каля 15 градусаў на вуліцы). Праз гэта ў Казакевіча распухлі ногі. Упраўленьне дэпартамэнту выкананьня пакараньняў і пракуратура адмовіліся прызнаваць парушэньне ва ўмовах утрыманьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я ўвесь час хачу некага пазбавіць жыцьця». Першы дзень суду над Уладзіславам КазакевічамУ траўні 2018 году Уладзіслава Казакевіча асудзілі на 22 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму за замах на супрацоўнікаў калёніі. Казакевіч ужо быў асуджаны на 15 гадоў пазбаўленьня волі за забойства ў час нападу з бэнзапілой на менскі гандлёвы цэнтар «Эўропа». Гэтыя 2 тэрміны не суміруюцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Турма, мужчына і жанчына. Зона волі. Непатрэбныя