Абаронцы Сянцова пакуль не пацьвердзілі і не абверглі гэтую заяву.
Намесьнік старшыні расейскай Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў Валерый Максіменка заявіў агенцтву «Інтэрфакс», што ўкраінскі рэжысэр Алег Сянцоў, асуджаны ў Расеі, спыніў галадоўку, якую трымаў ад 14 траўня.
«Найлепшыя дыетолягі Масквы распрацавалі для яго адмысловую дыету для вывядзеньня яго з галадоўкі», — дадаў Максіменка пра Сянцова.
Адвакат Сянцова Дзьмітрый Дзінзэ знаходзіцца ў Салехардзе, пакуль на пытаньні журналістаў не адказвае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША ня будуць мяняць Сянцова на трох расейцаў. Дзярждэпартамэнт расказаў, чаму такАлег Сянцоў адбывае 20-гадовы турэмны тэрмін паводле абвінавачваньня ў тэрарызме ў Расеі. Ён абвясьціў бестэрміновую галадоўку з патрабаваньнем вызваліць усіх украінскіх палітвязьняў у Расеі. Зьнволены казаў, што мае намер «галадаць да сьмерці».
У лісьце ўпаўнаважанаму па правах чалавека Вярхоўнай Рады Украіны ад кіраўніка расейскага Савету па правах чалавека ад 27 верасьня гаворылася, што ўкраінскі зьняволены знаходзіцца пад дыспансэрным назіраньнем у сувязі з захворваньнем апорна-рухальнага апарату. З 8 чэрвеня Сянцоў атрымлівае харчовую сумесь і штодзённую інфузійную тэрапію, гаворыцца ў лісьце Фядотава. Але «станаў, якія пагражаюць жыцьцю пацыента, і мэдычных паказаньняў для прымусовага лячэньня ня выяўлена».
Маці Сянцова, якая зьвярталася да Ўладзіміра Пуціна з прашэньнем аб памілаваньні ейнага сына, але ёй адмовілі. Сам Сянцоў ня стаў прасіць Пуціна аб памілаваньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сястра Сянцова: Алег страчвае надзею і ня верыць у вызваленьне