Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў пакет законаў аб пэнсійнай рэформе. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Крамля.
Пэнсійны ўзрост мужчын паэтапна вырасьце да 65 гадоў, а для жанчын — да 60 гадоў. Для датэрміновага выхаду на пэнсію мужчынам трэба будзе назапасіць 42 гады пэнсійнага стажу, жанчынам — 37 гадоў.
Першапачаткова меркавалася, што пасьля рэформы пэнсійны ўзрост падымецца для жанчын да 63 гадоў. Пасьля падрыхтоўкі праекту рэформы ўрада сацыёлягі зарэгістравалі падзеньне рэйтынгу Ўладзіміра Пуціна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму расейцы пратэстуюць супраць падвышэньня пэнсійнага ўзросту, а беларусы маўчацьПазьней прэзыдэнт прапанаваў зьмякчыць рэформу і ўвесьці крымінальнае пакараньне за звальненьне супрацоўнікаў, якім да выхаду на пэнсію застаецца менш за пяць гадоў. Гэты закон таксама быў прыняты Дзяржаўнай Думай і падпісаны сёньня прэзыдэнтам.
У пачатку кастрычніка Уладзімір Пуцін заявіў, што пасьля ягоных паправак пэнсійная рэформа не зэканоміць грошы бюджэту, а наадварот, запатрабуе дадатковыя выдаткі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад абяцае, што новага павелічэньня пэнсійнага ўзросту ў Беларусі ня будзеПершапачаткова урад плянаваў, што грошы, зэканомленыя на павышэньні пэнсійнага ўзросту, пойдуць на дадатковае павелічэньне бягучых пэнсій.