На пэнсіянэра ў Магілёве завялі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 328 КК РБ — за «незаконны збыт наркатычных або псыхатропных сродкаў», паведамляе Міністэрства ўнутраных справаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лідэрка руху «Маці 328» пра зьмякчэньне «антынаркатычнага» заканадаўства: Мы не спыняемсяПаводле Сьледчага камітэту, 11 верасьня пэнсіянэр збыў 40 таблетак, «якія ўтрымліваюць у сваім складзе дыязэпам».
Што гэта за таблеткі, СК не ўдакладняе. Але менавіта дыязэпам беларускай вытворчасьці прадаваўся ў беларускіх аптэках паводле рэцэпту (на момант публікацыі прадаецца толькі ў Віцебскай вобласьці, пачак на 20 таблетак каштуе 1,7 рубля, польскі аналяг рэліюм прадаваўся за 2,35 рубля).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Зялёныя біркі». Споведзі былых вязьняў з атраду для наркаманаўДыязэпам — гэта транквілізатар са снатворным, антыпанічным і процісутаргавым дзеяньнем. Яго прызначаюць пры псыхічных і нэрвовых разладах, нэўрозах, нэрвовым напружаньні, пры псыхасаматычных захворваньнях, дысфарыі і бяссоньні, спазмах шкілетных цягліцаў і абстынэнтным алькагольным сындроме.
Таксама дыязэпам ужываецца ў комплекснай тэрапіі пры артэрыяльнай гіпэртэнзіі, язьве страўніка, эпілептычным статусе, клімактэрычных і мэнструальных разладах, экзэме са сьвербам і ў іншых выпадках.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС: 50% апытаных выступаюць за ўзмацненьне пакараньняў за наркатычныя злачынствыСярод пабочных эфэктаў дыязэпаму называюцца санлівасьць, галавакружэньне, зьніжэньне канцэнтрацыі ўвагі, дэзарыентацыя, няўстойлівасьць хады і кепская канцэнтрацыя рухаў, кволасьць і прытупленьне эмоцыяў, разлад памяці, толькі зрэдку — эўфарыя або дэпрэсія, крайне рэдка — парадаксальныя рэакцыі.
Мяркуючы з ранейшых паведамленьняў на сайце МУС, прэпарат лічыцца псыхатропным. Людзей, у якіх знаходзілі дыязэпам, абвінавачвалі ў тым ліку паводле ч.1 арт. 328 КК РБ — за незаконнае захоўваньне бяз мэты збыту.