Падчас імшы ў Каўнасе пантыфік надаў асаблівую ўвагу габрэям, якія сталі ахвярамі Трэцяга рэйха. У Вільні ён наведае Музэй акупацыі і барацьбы за свабоду.
У Каўнасе ў пэрыяд з 1941 па 1944 гады была зьнішчана амаль уся габрэйская абшчына: з 37 тысяч літоўскіх габрэяў выжылі толькі 3 тысячы.
Цырымонія з удзелам папы адбылася 23 верасьня — у дзень, калі Літва традыцыйна ўшаноўвае памяць загінулых габрэяў, — перадае AP.
У праграме візыту папы Францішка — наведваньне Музэя акупацыі і барацьбы за свабоду ў Вільні. Музэй разьмешчаны ў былым будынку КДБ і распавядае пра злачынствы камуністычнага рэжыму на тэрыторыі Літвы і барацьбу з савецкай акупацыяй.
Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ падзякавала Папу рымскаму за падтрымку, якую аказаў Ватыкан антысавецкаму супраціву. У звароце да папы Францішка яна заявіла, што Літва цяпер жыве «побач з агрэсіяй і хлусьнёй».
Візыт папы Францішка ў Літву, Латвію і Эстонію адбываецца ў знак падтрымкі 100-годьдзя незалежнасьці гэтых краінаў.