Мастак Аляксей Хацкевіч спрабуе ўявіць, якія рэвалюцыйныя зьмены адбудуцца ў сельскай гаспадарцы, калі туды прыйдуць сучасныя ІТ-тэхналёгіі.
Ягоныя героі Саша і Сірожа патрапілі на першы ў краіне «крыптасьвінарнік», дзе «прасунутае» пагалоўе «майніць» вітамінізаваны сілас і атрымлівае музычную дозу сусьветнай клясыкі.
А вы хацелі б, каб вашыя хатнія гадаванцы дажылі да лічбавай эры?