60-гадовы жыхар Добрускага раёну трапіў пад крымінальны перасьлед. Ён змайстраваў выбуховае прыстасаваньне, прымацаваў яго да падваконьня суседкі і прывёў у дзеяньне.
Пацярпеў госьць гаспадыні дому. «Рэўнасць», — патлумачыў свае дзеяньні вясковец.
Пра здарэньне паведамляе Сьледчы камітэт.
На жыхара Насовічаў завялі дзьве крымінальныя справы і ўзялі яго пад варту. Вяскоўцу інкрымінуюць замах на забойства і незаконнае захоўваньне боепрыпасаў.
Міліцыя і сьледчыя агледзелі дом «падрыўніка», знайшлі патроны, шрот і «сыпучыя рэчывы». Прызначаны экспэртызы.
Гаспадыні дому — 29 гадоў, яе госьцю — 34.