Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Барысаве тыдзень як зьніклі два непаўналетнія


Аляксандар Пручкоўскі і Тымур Ерэмадзэ
Аляксандар Пручкоўскі і Тымур Ерэмадзэ

Навучэнцы Барысаўскага дзяржаўнага каледжу Аляксандар Пручкоўскі і Тымур Ерэмадзэ 12 верасьня сышлі з навучальнай установы і не вярнуліся.

Як піша УУС Менскага аблвыканкаму, хлопцы і раней ня раз сыходзілі з інтэрнату, маглі адсутнічаць па некалькі дзён. Тых, хто ведае нешта пра іх месцазнаходжаньне, просяць тэлефанаваць на нумары +375 117 707033, 707031 або на кароткі нумар 102.

Аляксандар Пручкоўскі 2001 году нараджэньня, мае з выгляду 17 гадоў, рост 175 см, сярэдняй паўнаты, твар авальны, смуглы, стрыжка кароткая. Быў адзеты ў сінія спартовыя штаны, майку з выявай жывёлаў, цёмна-сінюю кепку.

Тымур Ерэмадзэ 2002 году нараджэньня, выглядае на 15–16 гадоў, ростам каля 175 см, худога целаскладу, мае бледны авальны твар, прамыя рудыя валасы. Быў адзеты ў шэрыя спартовыя штаны, карычневую футолку і цёмныя красоўкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG