Бітва за ўраджай уступае ў завяршальную стадыю, краіна з энтузіязмам рыхтуецца да галоўнага сьвята — дажынкаў.
Афіцыйная статыстыка падбівае цэнтнэры з гектару, камбайнэры атрымліваюць на шыі ганаровыя вянкі, ідэолягі ўмацоўваюць партрэты новых перадавікоў на дошках гонару.
Народны «прэдседацель» задаволены: выратавальныя місія выкананая, харчовая бясьпека гарантаваная.
Толькі Саша і Сірожа перажываюць: колькі дабра будзе сьпісана на «усушку» і «утруску»?
А вы задаволеныя сёлетнім ураджаем?