Лідэры Паўночнай і Паўднёвай Карэі па выніках другога дня саміту ў Пхэньяне падпісалі сумесную заяву. У ёй гаворыцца, у прыватнасьці, пра згоду КНДР закрыць ракетны палігон «Тонхчан» і спыніць працу ядзернага рэактара ў Ёнбэне, паведамляе CNN.
Паўночная Карэя пагадзілася «назаўсёды» зьнішчыць свае ключавыя ракетныя аб’екты ў прысутнасьці замежных экспэртаў і гатовая закрыць свой галоўны ядзерны комплекс, калі ЗША распачнуць дзеяньні ў адказ.
Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ян заявіў па выніках перамоваў, што на Карэйскім паўвостраве «пачалася эра без вайны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лідэры дзьвюх Карэй пачалі перамовы ў Пхэньяне. Кім Чэн Ын абняў прэзыдэнта Паўднёвай КарэіБакі таксама дамовіліся аднавіць да канца году чыгуначныя зносіны паміж краінамі.
Мун Чжэ Ян заявіў, што на перамовах былі ўзгодненыя «канкрэтныя крокі» ў пытаньні дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава.
Прэзыдэнт КНДР Кім Чэн Ын паведаміў аб плянах наведаць сёлета Сэул. Ніводзін паўночнакарэйскі лідэр у сталіцу Паўднёвай Карэі ніколі не прыяжджаў.
У жніўні 2018 году Рада Бясьпекі ААН апублікавала даклад пра тое, што КНДР не спыніла распрацоўкі ядзернай і ракетнай праграмаў, хоць вясной паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын на сустрэчы з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам падпісаў пагадненьне аб дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што варта ведаць пра саміт лідэраў ЗША і КНДР ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: CNN: Паўночная Карэя адхіліла ўсе прапановы ЗША аб раззбраеньні