Прэзыдэнты Расеі і Турэччыны дамовіліся стварыць 20-кілямэтровую дэмілітарызаваную зону ў сырыйскім горадзе Ідліб. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве Рэджэпа Эрдагана і Ўладзіміра Пуціна.
ДМЗ павінна быць створана да 15 кастрычніка, да гэтага ж часу мае адбыцца вывад усіх узброеных сіл з гораду, усё цяжкае ўзбраеньне павінна быць выведзена да 10 кастрычніка.
Тэрыторыю, паводле дамоўленасьцяў, будуць патруляваць турэцкія і расейскія вайскоўцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ААН: Сёлета войскі Асада тройчы прымянялі хімічную зброюПрэзыдэнты Турэччыны і Расеі 17 верасьня праводзілі ў Сочы сустрэчу, якая ў першую чаргу тычылася Сырыі, а таксама пытаньняў гандлю і бясьпекі.
Ідліб — адна з апошніх тэрыторый Сырыі, якую не кантралююць сырыйскія ўрадавыя войскі: рэгіён знаходзіцца пад кантролем апазыцыі і ісламскіх узброеных груповак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША папярэдзілі Расею і Сырыю аб наступствах удараў у ІдлібеНапярэдадні расейскія СМІ са спасылкай на Міністэрства абароны Расеі распавядалі пра хімічную атаку ў Ідлібе, якую нібыта рыхтуюць у якасьці правакацыі валянтэры «Белых касак» — арганізацыі грамадзянскай абароны на кантраляваных паўстанцамі тэрыторыях.