Заходнія журналісты Патрык Рывэл і Олівэр Кэраль датэлефанаваліся па нумары тэлефона на дакумэнтах Аляксандра Пятрова з Фэдэральнай міграцыйнай службы. На другім баку журналістам адказалі, што яны патрапілі ў Міністэрства абароны Расеі.
«Я патэлефанаваў па нумары, указаным на дакумэнтах Аляксандра Пятрова, якога падазраюць у атручваньні ў Солсбэры. Іх раней апублікаваў Bellingcat. "Новая газета" сьцьвярджае, што нумар належыць Мінабароны. Мужчына, які падняў трубку а 3 раніцы пацьвердзіў, што я датэлефанаваўся ў міністэрства», — твітуў Рывэл.
Гэтую інфармацыю пацьвярджае іншы заходні журналіст.
«Толькі што патэлефанаваў па тым самым нумары. Чалавек на канцы лініі пацьвердзіў, што гэта нумар прыёмнай Міністэрства абароны. Ці быў спадар Пятроў іх супрацоўнікам? Павесіў трубку», — піша Кэраль.
Раней Bellingcat і The Insider апублікавалі сумеснае расьсьледаваньне, часткай якога было дасье Фэдэральнай міграцыйнай службы на Аляксандра Пятрова, узятае з базы дадзеных ФМС, да якой маюць доступ толькі супрацоўнікі МУС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дакумэнты даводзяць датычнасьць «расейскіх турыстаў у Солсбэры» да спэцслужбаў, — The Bellingcat і The InsiderНа ім стаіць штамп «Зьвестак не даваць. Цалкам сакрэтна», а ў самім дасье няма ні гісторыі атрыманьня іншых нацыянальных і замежных пашпартоў, ні гісторыі рэгістрацый па розных адрасах.