Ізноў вырасьце цана на бэнзін. 16-ы раз ад пачатку году

З 16 верасьня 2018 года кошт паліва на аўтазаправачных станцыях Беларусі зьмяняецца, паведамляе «Белнафтахім».

Цана на паліва вырасьце на 1 капейку.

«З улікам росту цэны на нафту, у мэтах кампэнсацыі павялічаных выдаткаў НПЗ на набыцьцё вуглевадароднай сыравіны канцэрн "Белнафтахім" працягвае рэалізацыю палітыкі, накіраванай на паэтапнае павышэньне коштаў на аўтамабільнае паліва», — гаворыцца на сайце «Белнафтахіму».

Цана бэнзіну АІ-92-К5-Эўра складзе 1,35 руб, АІ-95-К5-Эўра — 1,43 руб, АІ-98-К5-Эўра — 1,64 руб, ДТ — 1,43 руб.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва. 15-ы раз за год

Апошні раз цэны на паліва ў Беларусі зьмяніліся 9-га верасьня. Чарговае павышэньне стане 16-ым ад пачатку гэтага году.