Перамовы аб спрашчэньні візавага рэжыму паміж Беларусьсю і Эўразьвязам працягваюцца чатыры гады, яны пачаліся яшчэ ў 2014. Як паведаміла ў эфіры дзяржаўнага тэлеканалу афіцыйная прадстаўніца Эўразьвязу ў Беларусі Андрэа Віктарын, яны нарэшце падышлі да завяршальнай стадыі.
«Цяпер праходзяць перамовы аб спрашчэньні візавага рэжыму, — сказала спадарыня Віктарын. — Ужо ёсьць прапановы адносна даты правядзеньня наступнага раунда. Мы спадзяемся, што гэта будзе апошні. Нашы адносіны апошнім часам палепшалі. І мы хочам, каб у нас былі гэтыя візавыя пагадненьні з Беларусьсю. Спадзяюся на хуткае падпісаньне».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Бязьвіз» для замежнікаў працягнулі да 30 сутакЧакаецца, што пад спрашчэньнем маецца на ўвазе ў першую чаргу зьніжэньне кошту візы для грамадзян Беларусі да памеру 35 эўра. На дадзены момант віза ў краіну Эўразьвязу каштуе для беларускіх грамадзян 60 эўра.