Далай-лама сустрэнецца зь меркаванымі ахвярамі будысцкіх настаўнікаў

Далай-лама

Тыбэцкі духоўны лідэр Далай-лама сустрэнецца ў Нідэрляндах зь людзьмі, якія абвінавачваюць будысцкіх настаўнікаў у сэксуальных злоўжываньнях, паведамляе Бі-бі-сі.

«Мы знайшлі прытулак ў будызьме з адкрытым сэрцам і розумам, пакуль не перажылі гвалт у яго імя,» — напісалі Далай-ламу меркаваныя ахвяры зь некалькіх краінаў.

На сустрэчы яны маюць даць Далай-ламу свае пісьмовыя сьведчаньні. Тыбэцкі духоўны лідэр цяпер мае сэрыю візытаў у Эўропе.

Прэсавы прадстаўнік Далай-ламы сказаў, што той «засмучаны» паведамленьнямі пра такія паводзіны будысцкіх настаўнікаў і «увесь час асуджаў» такое.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Папа рымскі склікае біскупаў, каб прыняць меры супраць пэдафілаў