З рэжысэркай фільма «Крышталь» Дар’яй Жук гутарыць Аляксандра Дынько.
Фільм «Крышталь» Дар’і Жук, высунуты сёлета ад Беларусі на «Оскар» у катэгорыі «Найлепшы замежны фільм».
Здымкі адбываліся ў Беларусі, у вытворчасьці фільму ўдзельнічалі кінакампаніі зь Беларусі, ЗША, Нямеччыны і Расеі. Летась стужка атрымала узнагароду ў сэкцыі Works in Progress на Талінскім міжнародным кінафэстывалі.
Галоўная гераіня фільму Эвэліна (Вэля) жыве ў Менску, але марыць зьехаць у ЗША, каб працаваць дыджэем. Каб атрымаць візу, ёй даводзіцца паехаць у невялікае мястэчка і прасіць дапамогі ў сям’і Сьцяпана, які нядаўна вярнуўся з войска і ў якога празь некалькі дзён мае адбыцца вясельле. У ланцужку падзеяў сьмешнае зьвязана з сумным і часам брутальным.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Крышталь»: кіно пра 90-я, а быццам бы і пра наш час ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі фільм на «Оскар»: як 20-гадовыя глядзелі кіно пра 90-я ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З пракатнай вэрсіі ў Беларусі зь фільму «Крышталь» выразалі «палітыку» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуска пра свой фільм у Карлавых Варах: «Кіно для таго і ёсьць, каб паказаць, што перамены магчымыя»