Адвакат Дыега Марадоны Матыяс Морла ў інтэрвію аргентынскаму выданьню Popular распавёў пра матывы рашэньня аргентынца пагадзіцца на працу з мэксыканскім клюбам «Дарадас».
«Дыега заключаў з „Дынама“ папярэдні кантракт і цяпер стане ганаровым прэзыдэнтам. Дыега хоча быць побач з Аргентынай, бо ў Беларусі клімат вельмі суровы, а з Мэксыкі ён зможа часьцей прыяжджаць на радзіму. Ён хоча быць бліжэй да сясьцёр, а таксама хоча паказаць, што ён можа трэніраваць каманду ў больш канкурэнтаздольнай лізе», — сказаў Матыяс Морла.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Што з Марадонам, што без... Адзін чорт!» Рэпартаж зь берасьцейскага стадыёнуАдвакат падкрэсьліў, што кіраўніцтва брэсцкага клюбу неўзабаве прыляціць да Марадоны, каб абмеркаваць сумесную працу і «ўжо ёсьць ідэі таго, што Дыега можа рабіць для разьвіцьця футбола ў Беларусі і асабліва ў „Дынама“».
«Дыега быў узрушаны прыёмам, які яму аказалі ў Беларусі, і ён пра гэта не забыўся. Сувязь з „Дынама“ ня спыніцца, наадварот, мы яе ўмацуем», — дадаў адвакат.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Шум дый толькі». Марадона заняў пасаду ў мэксыканскім клюбе, так і не пачаўшы працаваць у БерасьціРаней стала вядома аб тым, што аргентынец Дыега Марадона будзе сумяшчаць працу ў Беларусі і ў Мэксыцы: ён стане тэхнічным дырэктарам мэксыканскага клюбу «Дарадас» (і будзе «кіраваць камандай»), і разам гэтым будзе на пасадзе «ганаровага прэзыдэнта» берасьцейскага «Дынама».
Беларускі клюб выдаў афіцыйную заяву аб тым, што Марадона быў запрошаны ў «Дынама» як «ганаровы прадстаўнік» (цяпер да пасады старшыні праўленьня дадаюць у дужках «ганаровы прэзыдэнт»), паводле ўмоваў кантракту можа займаць пасады ў іншых арганізацыях.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Марадона: «Я хачу, каб Лукашэнка стаў заўзятарам «Дынама-Брэст» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадай БелАЗ, купі Марадону. Адкуль грошы ў берасьцейскага «Дынама»