На Гомельшчыне супрацоўнікаў шпіталёў пакаралі за «недаўкладваньне» ежы

Ілюстрацыйнае фота

Парушэньні ў арганізацыі харчаваньня пацыентаў лякарняў у Гомлі і Лельчыцах выявіў Камітэт дзяржкантролю, піша БелаПАН.

Дзе парушалі?

  • Гомельскія гарадзкія шпіталі № 3 і № 4.
  • Лельчыцкі раённы шпіталь.

Што парушылі?

У правераных шпіталях харчы закуплялі праз пасярэднікаў, таксама зьмянялі ўмовы дамоваў на закупку — кошт «неабгрунтавана павялічвалі».

  • Гомельскі шпіталь № 3 у 2016 годзе заключыў дамову на пастаўку скумбрыі з прыватнай структурай: за год цану закупкі павялічылі на 43% пры павелічэньні цэнаў на 33%.
  • Гомельскі шпіталь № 4 заключыў дамову на пастаўку хлеба з райпа. За 2016 год кошт закупкі жытняга хлеба павялічыўся на 35,2%, пшанічнага — на 46,2%, пры гэтым рост цэнаў на сыравіну падняўся на 8,1% і 9,9% адпаведна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што цягнуць кухары зь дзіцячых сталовак? Усё

Не выконваліся штодзённыя нормы набору прадуктаў пры арганізацыі харчаваньня пацыентаў.

  • У гомельскім шпіталі № 3 не выконвалі нормы 11 з 26 найменьняў прадуктаў у 2016 і 2017 гадах. Напрыклад, у шніцэлі доля хлеба, наяўнасьць якога не дапускаецца, складала 20%. У бульбяным супе з рыбай колькасьць тлушчу складала 55% ад нормы, сухіх рэчываў — 91,7%.
  • Цягам двух гадоў не закуплялі сокі і садавіну для радзільнага аддзяленьня.

Як пакаралі?

  • 8 фізычных і 2 юрыдычныя асобы аштрафавалі агулам на 2446 рублёў.
  • 15 чалавек прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасьці, зь іх аднаго звольнілі.​

На пачатку верасьня дзяржкантроль Магілёўскай вобласьці выявіў парушэньні у арганізацыі харчаваньня пацыентаў Быхаўскай цэнтральнай раённай лякарні. У ліпені ў Менскім абласным судзе пачаўся працэс па справе аб карупцыі ў Менгарвыканкаме. Начальніка галоўнага ўпраўленьня спажывецкага рынку Менгарвыканкаму Сяргея Барысевіча і дырэктары камбінатаў школьнага харчаваньня раёнаў Менску.

«Справа мэдыкаў». Што важна ведаць

Што здарылася. У чэрвені 2018 году стала вядома пра масавыя затрыманьні ў мэдыцынскай галіне. У дачыненьні да 37 службовых асобаў былі ужытыя розныя меры стрыманьня за злачынствы, прадугледжаныя трыма артыкуламі Крымінальнага кодэксу

  • 430 («Атрыманьне хабару»),
  • 431 («Даваньне хабару»)
  • 243 («Ухіленьне ад выплаты сумаў падаткаў і збораў»)

Усяго ў «справе мэдыкаў» фігуруюць звыш 90 чалавек. Усе яны, як сьцьвярджаюць у КДБ, неаднаразова атрымлівалі незаконныя грашовыя ўзнагароды за садзейнічаньне ў пастаўцы мэдабсталяваньня і мэдыцынскіх прэпаратаў па завышаных цэнах. Усім прыцягнутым да крымінальнай адказнасьці, за выключэньнем апошніх затрыманых, выстаўленыя абвінавачаньні паводле названых крымінальных артыкулаў.

Ілюстрацыйнае фота

  • 11 чэрвеня 2018 году стала вядома пра затрыманьне дырэктара Цэнтру экспэртыз аховы здароўя Аляксандра Сталярова, а таксама ягонага намесьніка (за стварэньне для «сваіх пастаўшчыкоў» прывабных умоў паставак імпартнага мэдычнага абсталяваньня ў дзяржаўныя шпіталі і паліклінікі).​
  • 18 чэрвеня «Ежедневник» паведаміў пра «масавыя затрыманьні ў структурах Мінздароўя» — больш за 10 чалавек — у межах апэрацыі аб пастаўках у беларускія мэдычныя ўстановы абсталяваньня па завышаных цэнах, паводле відавочна ашуканскіх схемаў. Сярод затрыманых аказаўся кіраўнік мэдыцынскай службы Міністэрства абароны Аляксей Яськоў.​
  • 19 чэрвеня МУС паведаміла пра затрыманьне галоўнага патолягаанатама Мінздароўя, кіраўніка гарадзкога клінічнага патолягаанатамічнага цэнтру Аркадзя Пучкова (за хабар цягам 10 год на суму каля 200 тысяч даляраў).​
  • 25 чэрвеня старшыня КДБ Валер Вакульчык паведаміў, што затрыманыя і ўзятыя пад варту 33 службовыя асобы, а ўсяго трапіла пад увагу больш за 50 чалавек. Фактычна ўсе яны віну прызналі і супрацоўнічаюць са сьледзтвам.
  • Паводле намесьніка генпракурора Беларусі Аляксея Стука, сфэра аховы здароўя лідзіруе па колькасьці карупцыйных злачынцаў: 114 за пяць месяцаў 2018 году.
  • 21 ліпеня быў звольнены затрыманы раней намесьнік міністра аховы здароўя Ігар Ласіцкі. Курыраваў пытаньні звароту мэдычных вырабаў у Беларусі і ліцэнзаваньня, за спрыяльнае вырашэньне пытаньняў, паводле КДБ, браў хабар «ад 2500 да 10 тысяч даляраў».
  • 21 жніўня агучаны першы вырак у справе мэдыкаў-карупцыянэраў: былы намесьнік галоўнага лекара па тэхніцы Менскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы Аркадзь Патапаў асуджаны да 6 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму за карупцыйныя злачынствы.
  • 11 верасьня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што па «справе мэдыкаў» распачатыя 95 крымінальных спраў, дзе фігуруюць «дзясяткі мільёнаў даляраў», амаль 100 чалавек трапілі пад сьледзтва.
  • 30 студзеня 2019 году стала вядома Камітэт дзяржаўнай бясьпекі вядзе папярэдняе сьледзтва па 4 крымінальных справах, у межах якіх 93 чалавекі маюць працэсуальныя статусы абвінавачаных і падазраваных: 30 службовых асобаў сыстэмы аховы здароўя і 63 асобы — уласьнікі (заснавальнікі), кіраўнікі і працаўнікі камэрцыйных структураў. У гэты час ужо ішоў шэраг судоў па карупцыйных справах у мэдыцыне.

«Ідзі і грабі». Былы высокапастаўлены чыноўнік Мінздароўя камэнтуе «справу мэдыкаў»