Беларуская крама Symbal.by разьмясьціла ў Менску новую рэкляму на білбордах. Абодва чалавекі на білдордах — у беларускіх нацыянальных кашулях.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Білборды зь Някляевым і Жыгамонтам у Менску зьнялі празь некалькі гадзінНа адным зь іх — тэлевядоўца Юры Жыгамонт, аўтар перадачы «Падарожжа дылетанта», што 15 гадоў выходзіла на дзяржаўнай тэлевізіі, пасьля перайшла ў інтэрнэт (у прыватнасьці, шэраг выпускаў рабіў партал Tut.by).
На другім білбордзе — паэт і пісьменьнік Уладзімер Някляеў, вядомы таксама як палітык і кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году ад руху «Гавары праўду» (у 2015 годзе выйшаў з руху, уваходзіў у склад «Беларускага нацыянальнага кангрэсу» Міколы Статкевіча).
Як піша на Facebook заснавальнік крамы Symbal.by Павал Белавус, ідэя білбордаў «простая: добрыя і годныя людзі наўпрост зьвяртаюцца да мінакоў з добрымі і мілымі словамі».
У бліжэйшыя дні, кажа Белавус Свабодзе, зьявяцца таксама білборды з фота сьпевака Лявона Вольскага і гімнасткі Меліціны Станюты.