Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памятны знак імя Івашкевіча за #БНР100 атрымаў Павал Белавус

абноўлена

Павал Белавус
Павал Белавус

27 ліпеня ў Менску памятным знакам імя Віктара Івашкевіча ўганаравалі дырэктара крамы symbal.by Паўла Белавуса.

Узнагароду Белавус атрымаў за арганізацыю сьвяткаваньня 100 год абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка ў Менску.

Узнагарода заснаваная ў 2013 годзе партыяй БНФ у памяць Віктара Івашкевіча — палітыка, арганізатара дэманстрацый і шэсьцяў, які пайшоў з жыцьця ў 2013 годзе. Ёю адзначаюць арганізатараў і найбольш актыўных удзельнікаў значных вулічных акцый.​ У 2017 годзе ляўрэатам прэміі Івашкевіча стала Ніна Багінская, якая атрымала ўзнагароду за адзіночнае пікетаваньне.

Памятны знак імя Віктара Івашкевіча
Памятны знак імя Віктара Івашкевіча

У Менску Дзень Волі — 2018 праводзіўся з дазволу гарадзкіх уладаў. Паводле розных ацэнак, адсьвяткаваць 100 год незалежнасьці БНР на пляцоўцы каля менскага Опэрнага тэатру 25 сакавіка сабраліся ад 11 да 50 тысяч чалавек. Афіцыйных лічбаў менская міліцыя не называла. Паводле колькасьці ўдзельнікаў гэта быў найбольш масавы Дзень Волі ў ХХІ стагодзьдзі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG