Прэзыдэнт ЗША перасьцярог Сырыю, Расею і Іран ад «сур'ёзнай гуманітарнай памылкі» ў выглядзе атакі на сырыйскую правінцыю Ідліб, якую ўтрымліваюць паўстанцы.
«Расейцы ды іранцы зрабілі б сур'ёзную гуманітарную памылку, калі б узялі удзел у гэтай патэнцыйнай чалавечай трагедыі. Сотні тысяч людзей могуць быць забітыя. Не дазвольце гэтаму здарыцца!» — напісаў Дональд Трамп у ягоным твітэры ў панядзелак.
Раней у панядзелак Іран выказаўся ў падтрымку чаканага наступу сырыйскіх войскаў на апошнюю буйную базу апазыцыі, заявіўшы, што Ідліб павінен быць ачышчаны ад «тэрарыстаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: CNN: выведка ЗША падрыхтавала сьпіс сырыйскіх аб’ектаў для ўдараў з паветраМіністар замежных спраў Ірану Махамад Джавад Зарыф у панядзелак прыбыў у Дамаск для сустрэчы са сваім сырыйскім калегам і прэзыдэнтам Башарам Асадам.
Іранскія СМІ прыводзяць словы Зарыфа пра неабходнасьць вяртаньня Ідлібу пад кантроль сырыйскага народу і працяг намаганьняў у аднаўленьні Сырыі і вяртаньне ўцекачоў.
Сырыя больш за сем гадоў знаходзіцца ў стане грамадзянскай вайны, у якой за кантроль над рознымі раёнамі змагаюцца праўрадавыя сілы, паўстанцкія групоўкі і баевікі.
Сілы Асада, якія карыстаюцца ваеннай падтрымкай Расеі і Ірану ў апошнія гады, вярнулі пад свой кантроль буйныя гарады. У многіх выпадках гэта суправаджалася заключэньнем пагадненьняў з байцамі апазыцыі і мірнымі жыхарамі, якія дазвалялі ім бегчы ў Ідліб.
Цяпер праўрадавыя войскі засяродзілі ўвагу на Ідлібе, дзе пражываюць каля 3 мільёнаў чалавек. У ААН узьнікла трывога, што наступ на правінцыю прывядзе да вялікіх гуманітарных страт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СМІ: Іран і Сырыя падпісалі пагадненьне аб вайсковай супрацыПрадстаўнік МЗС Ірану Бахрам Касэмі заявіў журналістам у Тэгеране, што Сырыя мае поўнае права вярнуць тэрыторыю, якая знаходзіцца пад кантролем апазыцыі, і што падтрымка з боку Ірану будзе працягнутая.
Урад Асада ўжо даўно называе любых апазыцыйных байцоў «тэрарыстамі». У раёне Ідліб знаходзяцца як паўстанцкія групоўкі, так і баевікі, у тым ліку з «Фронту ан-Нусра».