У Горадні 28 жніўня афіцыйна зарэгістравалі тэалягічны каледж імя сьвятога Казіміра, піша catholic.by. Навучальная ўстанова будзе рыхтаваць спэцыялістаў для рэлігійнай дзейнасьці ў Горадзенскай дыяцэзіі.
Навучаньне ў каледжы пачнецца ўжо ў гэтым навучальным годзе на спэцыялізацыях:
- катэхетыка (для ахвотных працаваць катэхетам);
- агульная тэалёгія (без права выкладаньня катэхізіса).