Супраць берасьцейскага блогера праекту «Народны рэпартэр» Сяргея Пятрухіна заведзеная крымінальная справа за абразу міліцыянта.
Абноўлена: Міліцыянты зьвезьлі Пятрухіна ў кайданках. Куды і чаму – пакуль высьвятляецца, распавёў праваабаронца Раман Кісьляк. Паводле праваабаронцы, падчас ператрусу ў блогера ізноў забралі аргтэхніку, на пакупку якой ён раней зьбіраў грошы замест канфіскаванай.
Раніцай 30 жніўня блогер Сяргей Пятрухін запусьціў інтэрнэт-відэатрансьляцыю, на якой было чутно, што нехта ломіцца да яго ў дзьверы.
Пятрухін пасьпеў сказаць, што да яго ломяцца міліцыянты, як літаральна праз некалькі сэкунд да яго на кухню забег чалавек у адзеньні, падобным да формы АМАП, які ўдарыў па руцэ з па мабільным тэлефонам і закрычаў каб Пятрухін лёг тварам уніз. Блогеру загадалі закласьці рукі за сьпіну.
Потым стала чутно, як Пятрухіну зачытваюць санкцыю пракурора на ператрус. У Пятрухіна адабралі тэлефон і трансьляцыя перарвалася.
Праваабаронцы высьвятляюць акалічнасьці здарэньня.
На блогера «Народнага рэпартэру» Пятрухіна была заведзеная крымінальная справа за абразу міліцыянта. Не аднойчы ў ягонай кватэры ўжо ладзіўся ператрус.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд апраўдаў блогера Пятрухіна за непадпарадкаваньне міліцыі, за якое ён ужо адбыў 3 сутак арышту ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: АМАП з аўтаматамі затрымаў блогера Пятрухіна. За што — невядома. ВІДЭА