У Беларусі выйшаў у пракат фільм рэжысэркі Дар’і Жук «Крышталь», высунуты сёлета ад Беларусі на «Оскар» у катэгорыі «Найлепшы замежны фільм». Першыя гледачы заўважылі, што пракатная вэрсія адрозьніваецца ад таго, што гэтым летам паказвалі на міжнародных фэстывалях.
Наш карэспандэнт у гутарцы з рэжысэркай у працэсе падрыхтоўкі эксклюзіўнага інтэрвію для Радыё Свабода выказаў сумнеў, што ў пракатнай вэрсіі для Беларусі застануцца кадры з вулічных дэманстрацый у Менску. Дар'я Жук сказала, што гатовая да кампрамісу і пагодзіцца на тое, каб тыя кадры былі выразаныя.
30 чэрвеня фільм «Крышталь» паказалі на кінафэстывалі ў Карлавых Варах у Чэхіі. Першая поўнамэтражная стужка беларускай рэжысэркі, якая жыве ў Нью-Ёрку, адкрыла конкурсную сэкцыю «На Ўсход ад Захаду».
Здымкі адбываліся ў Беларусі, у вытворчасьці фільму ўдзельнічалі кінакампаніі зь Беларусі, ЗША, Нямеччыны і Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь вылучыла фільм «Крышталь» на «Оскара». Эксклюзіўнае інтэрвію