Саша і Сірожа пра саюзныя адносіны: «Кагда дзенег не даюць — «Варвары, губіцелі!» А патом пагаварылі — «Ангелы-храніцелі!»

Аляксандар Лукашэнка заявіў Беларускаму тэлебачаньню, што як Расея для Беларусі, так і Беларусь для Расеі зьяўляюцца адна для адной «анёлам-абаронцам».

«Мы — народы ад аднаго кораня, родныя людзі. Вось адсюль і наша анёльская роля», — зрабіў выснову беларускі лідэр.

Адметна, што яшчэ да сустрэчы ў Сочы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным кіраўнік Беларусі абураўся, што Масква усё меней дапамагае бліжэйшаму саюзьніку: ставіць штучныя бар’еры на шляху беларускіх вытворцаў, а нядаўна «абрэзала» пошліны ад рээкспарту расейскай нафты.

Героі мастака Аляксея Хацкевіча — Саша і Сірожа — трапна заўважаюць зьмену настрояў «прэдседацеля».