Суд Акцябрскага раёну Гомельскай вобласьці аштрафаваў блогера Андрэя Павука на 735 рублёў (30 базавых велічынь) за сюжэт пра яго, які выйшаў на тэлеканале «Белсат».
Блогер паведаміў Свабодзе, што сваю віну не прызнаў і пачаў абскарджваць прысуд.
Супрацоўнік міліцыі Віктар Карпенюк пазначыў, што факт супрацы з «Белсатам» даказвае тэг «Андрэй Павук» на сайце тэлеканала пад матэрыялам, піша БелаПАН.
Судовы перасьлед Павук лічыць перасьледам чыноўнікаў — блогер зрабіў цішотку з выявай намесьніка старшыні і кіраўніцы справамі Акцябрскага райвыканкаму.