З 18 жніўня ўсе віды бэнзіну і дызэлю каштуюць больш на адну капейку.
Аб чарговым падаражаньні аўтамабільнага паліва паведамляе сайт «Белнафтахіму». Ад сёньня кошты выглядаюць наступным чынам: АІ-92-К5-Эўра складае 1,31 руб., АІ-95-К5-Эўра — 1,39 руб., АІ-98-К5-Эўра — 1,60 руб., ДТ — 1,39 руб.
Папярэдняе падвышэньне коштаў на паліва ў Беларусі адбылося ўсяго тыдзень таму — 12 жніўня (таксама на капейку). А гулам з пачатку году бэнзін у Беларусі даражэў ужо 12 разоў.