Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу супраць Сяргея Д., які 17 жніўня адкрыў страляніну ў вёсцы Бабровічы Івацэвіцкага раёну.
Вясковец застрэліў аднаго міліцыянта, а другога параніў у жывот. Міліцыянты прыйшлі да мужчыны, каб праверыць, як той захоўвае паляўнічую зброю.
Крымінальную справу завялі паводле:
- п. 10, ч. 2 арт. 139 «Забойства асобы ў сувязі з ажыцьцяўленьнем службовай дзейнасьці»;
- ч. 1 арт. 14 п. 1, 10 ч. 2 арт. 139 «замах на забойства дзьвюх асоб у сувязі з ажыцьцяўленьнем службовай дзейнасьці».
Санкцыі артыкулаў прадугледжваюць наступныя максымальныя пакараньні:
- ад 8 да 25 гадоў турмы;
- пажыцьцёвае зьняволеньне;
- сьмяротнае пакараньне.
На прадмет наркатычнага ці алькагольнага ап’яненьня Сяргея Д. агледзяць мэдыкі, паведамляюць сьледчыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Меў канфлікт зь міліцыяй, суседзі лічылі нелюдзімым. Першыя дэталі пра стралка з Івацэвіцкага раёну